Паходжанне беларускага этнасу - Статьи - Каталог статей - История Беларуси

Меню сайта

Категории каталога

Наш опрос

Оцените мой сайт
Всего ответов: 37

Форма входа

E-mail:
Пароль:

Поиск

Статистика

Каталог статей

Главная » Статьи » Статьи

Паходжанне беларускага этнасу

                                                                                             

                                                Уводзіны.

 

Этнас,этнічная супольнасць(ад грэч.ethnos-народ) – устойлівая супольнасць людзей, якая склалася гістарычна на пэўнай тэрыторыі, мае агульную мову, культуру, побыт, псіхалагічныя рысы і самасвядомасць. Асноўныя гістарычныя формы этнасу– род, племя, народнасць, нацыя– характарызуюцца і пэўнымі сацыяльна-эканамічнымі асаблівасцямі. Галоўныя прыкметы этнасу– мова, самасвядомасць, культура, побыт, псіхіка і інш.– змяняюцца з цягам часу не так істотна, як сацыяльна-эканамічныя адносіны, якія адпавядаюць пэўнай гістарычнай ступені развіцця.

Адной з галоўных прыкмет этнасу з’яўляецца этнічная тэрыторыя– тэрыторыя кампактнага рассялення пэўнага народа. Этнічная тэрыторыя– гэта не толькі сфера пражывання, але і жыццёвая аснова, што абумоўлівае спецыфіку гаспадарчых заняткаў і вытворчай культуры, жывіць канкрэтнымі вобразамі духоўныя скарбы народа, яго мову і фальклор. Мова народа з’яўляецца спецыфічным  сродкам захавання і перадачы яго сацыяльнага вопыту, культурных традыцый. Праз мову рэалізуецца  пераемнасць розных пакаленняў.

Гісторыя фарміравання беларускага этнасу вывучаецца на падставе звестак з розных навук– лінгвістыкі, археалогіі, этнаграфіі і інш. Даследванне праблемы этнагенезу беларусаў з’явілася вынікам выкарыстання спецыфічных крыніц, правядзення складаных  і доўгіх пошукаў, параўнання высноў розных навук.

 

Станаўленне этнасу.

 

Этнічную гісторыю Беларусі можна ўмоўна падзяліць на два перыяды. Першы– даіндаеўрапейскі перыяд. Яго храналагічныя рамкі:40 тыс. гадоў да н.э.– 3-2 тыс. гадоў да н.э. Даіндаеўрапейскі перыяд характарызуецца панаваннем такіх форм гаспадаркі, як паляванне, збіральніцтва, рыбалоўства. Ён супадае з каменным векам, калі адбылося засяленне тэрыторыі сучаснай Беларусі.Вызначыць этнічную прыналежнасць старажытнага насельніцтва ў палеаліце, мезаліце і на працягу большай часткі неаліту няма магчымасці. Мовы гэтага насельніцтва невядомы, а сляды іх не знойдзены.Разам з тым, дадзеныя археалогіі і гістарычнага мовазнаўства, у прыватнасці гідраніміі, даюць магчымасць вызначыць этнічную прыналежнасць некаторых груп мясцовага насельніцтва ў канцы каменнага веку. Прыкладна ў III тысячагоддзі да н.э. у Падзвінні і Падняпроўі з’явілася фіна-вугорскае насельніцтва, а на крайнім паўднёвым захадзе Папрыпяцця– невялікая група індаеўрапейскага насельніцтва.

Пачынаецца паступовы пераход да вытворчай гаспадаркі– земляробства і жывёлагадоўлі. Другі,індаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі пачаўся ў бронзавым веку з часу рассялення на яе тэрыторыі індаеўрапейскіх плямён(3-2 тыс.да н.э.).

Пытанне пра паходжанне індаеўрапейцаў, а таксам іх прарадзіму застаецца дыскусійным і на сёняшні дзень.Дакладна можна казаць толькі аб тым, што, у сувязі з перанаселенасцю праіндаеўрапейскімі плямёнамі іх прарадзімы, бурным развіццём жывёлагадоўлі і земляробства, паляпшэннем умоў жыцця людзей, і шэрагам іншых прычын, прыкладна 4-3 тыс. гадоў да н.э. пачалася вялікая міграцыя праіндаеўрапейскіх плямён на прасторах Азіі і Еўропы. Міграцыя заняла некалькі тысяч гадоў, і за гэты час змянілася шмат пакаленняў людзей.Паступова, у выніку міграцыі і змешвання з карэннымі жыхарамі, а таксама пад уздзеяннем розных геаграфічных умоў, індаеўрапейцы страчвалі сваё адзінства і нават падабенства і пераўтварыліся ў “мазаіку” народаў, іх культур і моў.Прапродкамі беларусаў сталі прадстаўнікі паўночнай групы індаеўрапейцаў.

У рамках індаеўрапейскага перыяду вылучаецца балцкі этап этнічнай гісторыі Беларусі, які храналагічна супадае з эпохай металу(3-2 тыс. да н.э.– IV-V стст. н.э.).

Балты, якія прышлі на Беларусь з Сярэдняга Падняпроўя, засвойвалі мясцовы даіндаеўрапейскі субстрат. На працягу II тысячагоддзя да н.э. адбываўся працэс змешвання балтаў(індаеўрапейцаў) з мясцовым насельніцтвам, асіміляцыя апошняга:“чыстых” этнасаў не існуе, усе этнасы ўтвараюцца ў выніку змешвання народаў.Аднак, трэба адзначыць, што  неалітычнае насельніцтва Беларусі не было поўнасцю асімлявана. Яшчэ існавалі ранейшыя гаспадарчыя і культурныя традыцыі. Некаторыя рэгіёны сучаснай тэрыторыі краіны былі слаба заселены балтамі. Але на большай частцы яе тэрыторыі сфарміраваўся балцкі этнас. Аб гэтым сведчыць той факт, што пераважная большасць назваў рэк(Верхіта, Волча, Гайна, Грыўда, Друць, Клёва, Лучоса, Мытва, Нача, Палата, Усяжа і інш.) захавалі карані і характэрныя канчаткі, якія ёсць у літоўскай і латышскай, гэта значыць балцкіх, мовах. Найбольш часта сустракаюцца гідронімы, звязаныя з балтамі, у басейнах рэк Бярэзіны(Мена, Ольса, Серуч, Уса) і Сожа(Рэхта, Рэста, Сноў,Туросна).Мясцовае неалітычнае насельніцтва паступова ўсё ж трансфармавалася ў індаеўрапейцаў-балтаў, але адначасова аказвала і пэўны ўплыў на іх мову і культуру.У час балцкага этапу распаўсюдзіліся на беларускіх землях такія заняткі, як земляробства і жывёлагадоўля.

Новы,славянскі этап этнічнай гісторыі Беларусі пачаўся ў раннім сярэднявеччы. Яго храналагічныя рамкі:IV-V стст.н.э.– да нашых дзён.

Пра паходжанне славян, дарэчы як і пра іх прарадзіму,вучоныя выказвалі мноства супярэчлівых гіпотэз.Дакладна вядомы толькі прычны, з-за якіх пачалося перасяленне славян:

1.Значнае павелічэнне колькасці славянскага насельніцтва на іх прарадзіме.

2.Славяне ў сваім сацыяльна-эканамічным і палітычным развіцці падыйшлі да класавага грамадства, і маёмаснае размежаванне ў іх асяроддзі, грабежніцкія ваенныя напады падводзілі славян да захопу новых зямель.

3.Славян вабілі скарбы Рымскай імперыі, яе багатыя абшары.

У VI-VII стст. пачалося пранікненне славян у балцкі арэал на тэрыторыі Беларусі.У балтаў з’яўляюцца такія элементы, як паўзямлянкі з пячамі-каменкамі, каменныя жорны, жалезныя нажы і іншыя славянскія рэчы, прылады працы.

У VIII-IX стст. адбываецца масавае рассяленне славян у балцкім арэале на тэрыторыі Беларусі– спачатку ў верхнім цячэнні рэк Случ і Арэса, на правым беразе Дняпра,потым на Бярэзіне. У курганах знойдзены пахаванні па славянскаму абраду шляхам трупаспалення, а таксама славянская кераміка.Засяленне ішло з паўднёвай часткі Прыпяцкага басейна.Славяне праніклі ў Падняпроўе і Падзвінне ў IX ст., а да X ст. яны рассяліліся ў Верхнім Панямонні.Балты былі або асіміляваны, або выціснуты, але некаторая іх частка засталася на сваім месцы жыхарства.

У выніку славяна-балцкага сінтэзу ў VIII-X стст. узніклі новыя этнічныя супольнасці, якія часта ўспамінаюцца ў крыніцах.У іх культуры і мове перапляліся славянскія і балцкія элементы з перавагай славянскіх рыс.Менавіта яны ўтрымлівалі ў сабе балцкі субстрат.Гэта–дрыгавічы,радзімічы і крывічы.Аб гэтым сведчаць звесткі розных навук і іх адгалінаванняў.

Дрыгавічы, радзімічы і крывічы з’яўляліся тэрытарыяльнымі культурна-этнічнымі супольнасцямі і не сфарміраваліся ў народнасці. Яны ўяўлялі сабой не плямёны, як у раннім жалезным веку, а протанароднасці(“народцы”) і адначасова пачатковыя дзяржаўныя ўтварэнні, ці протадзяржавы.

Гэтыя протанароднасці паступова ўцягваліся ў працэс фарміравання ўсходнеславянскай народнасці.Прычым трэба адзначыць, што паміж славянамі і балтамі мелі месца і мірнае суіснаванне, і ваенныя сутыкненні, і асіміляцыйныя працэсы, прычым з абодвух бакоў.

Акрамя балцкага насельніцтва на фарміраванне беларускага этнасу аказалі асобныя групы цюркскага і нямецкага насельніцтва, аднак уплыў гэты быў нязначны.

Канцэпцыі паходжання беларусаў.

Што датычыцца фарміравання менавіта беларускага народа, то гэта пытанне і на сёняшні дзень, на жаль, застаецца нявырашаным.У навуковай літаратуры існуе некалькі прынцыпова розных канцэпцый па гэтаму пытанню.

Самыя старыя з іх гэта польская і вялікаруская канцэпцыі.Яны адмаўлялі існаванне самастойнага беларускага этнасу на той падставе, што ў насельніцтва Беларусі быццам не было самастойнай славянскай мовы. Прыхільнікі польскай канцэпцыі(Л.Галембоўскі, А.Рыпінскі і інш.) лічылі беларускую мову дыялектам польскай мовы, а беларусаў- часткай польскага этнасу.Творцы вялікарускай канцэпцыі(А.Сабалеўскі, І.Сразнеўскі і інш.) сцвярджалі, што Беларусь– частка вялікарускай этнічнай тэрыторыі, а беларуская мова– дыялект рускай.Памылковасць дадзеных канцэпцый выяўлена яшчэ ў пачатку XX ст. Я.Карскім у фундаментальнай працы “Беларусы”, дзе было даказана, што беларуская мова– самастойная славянская мова.

Потым, у пачатку таго ж ХХ ст., з’явілася крывіцкая канцэпцыя. Яе аўтарамі былі М.Пагодзін, В.Ластоўскі і інш.Яна заснавана на памылковым уяўленні аб тым, што продкамі беларусаў з’яўляюцца толькі крывічы. Пры гэтым забываюць пра паўднёвую частку беларусаў, якія пайшлі ад іншых протанароднасцяў.

Аднабаковасць крывіцкай канцэпцыі вырашылі пераадолець вядомыя навукоўцы:Я.Карскі, У.Пічэта, М.Грынблат, М.Доўнар-Запольскі.Яны ўключылі ў склад продкаў беларусаў не толькі крывічоў, але таксама дрыгавічоў і радзімічаў. Адсюль і назва канцэпцыі– крывіцка-дрыгавіцка-радзіміцкая.Аднак і гэта канцэпцыя, як і папярэдняя, не ўлічвае таго факта, што дрыгавічы і радзімічы, як і крывічы, зніклі да сярэдзіны XII ст., калі агульнабеларускі этнічны комплекс яшчэ не сфарміраваўся.

Асаблівую папулярнасць набыла балцкая тэорыя этнагенезу беларусаў. Паводле гэтай тэорыі, змяшэнне славян з даславянскім насельніцтвам– балтамі– прывяло да з’яўлення беларускага этнасу. Балты, такім чынам, адыгралі ролю субстрату ў этнагенезе беларусаў. Аўтар гэтай тэорыі археолаг В.Сядоў робіць выснову на падставе таго, што шмат элементаў беларускай культуры і мовы маюць балцкае паходжанне. Аднак В.Сядоў не ўлічыў таго, што гэтыя элементы ўласцівы як славянам, так і балтам.Яны індаеўрапейскага паходжання. Балты з’явіліся продкам, субстратам не непасрэдна беларусаў, а ўсходнеславянскіх супольнасцей– крывічоў, радзімічаў і дрыгавічоў.

Існуе і фінская канцэпцыя беларусаў. Яе аўтарам з’яўляецца пісьменнік І.Ласкоў.На падставе гідронімаў Беларусі фінскага паходжання(Дзвіна, Свір і інш.), ён лічыць, што продкамі беларусаў маглі быць і фіны.Але фіны на тэрыторыі Беларусі з’явіліся субстратам не беларусаў, а старажытных балтаў.

Навуковую каштоўнасць мае так званая старажытнаруская ці новая канцэпцыя ўзнікнення беларусаў. Тэарытычна яе абгрунтаваў С.А.Токараў, які лічыў, што крывічы, дрыгавічы, радзімічы і іншыя першапачатковыя ўсходнеславянскія этнічныя супольнасці змяніліся этнічна яшчэ да фарміравання беларускага, рускага і ўкраінскага народаў. На яго думку, першапачатковыя ўсходнеславянскія супольнасці змяніла агульнаўсходнеславянская этнічная супольнасць, а іх этнічныя тэрыторыі ўтварылі новую пад назвай “Русь”, якая і была папярэдніцай Беларусі, а таксам Расіі і Украіны. Гэтая канцэпцыя была вельмі пашырана ў айчыннай навуковай і вучэбнай літаратуры ў 1950-70-я гады. Але ў 1980-1990-я гады некаторыя навукоўцы, у прыватнасці Г.В. Штыхаў, сталі адмаўляць існаванне ў мінулым агульнаўсходнеславянскай этнічнай супольнасці, якую часта называлі тэрмінам “старажытнаруская народнасць”. Гэтае адмаўленне заснавана на некаторых хібах у аргументацыі старажытнарускай канцэпцыі ў адносінах да Беларусі. Крытычнай ацэньваецца, у прыватнасці, сцверджанне, што на тэрыторыі Беларусі старажытная агульнаўсходнеславянская этнічная супольнасць склалася ў IX-X ст., а ў сяэдзіне XII ст. пачала ўжо распадацца. Такія храналагічныя рамкі існавання  старажытнай агульнаўсходнеславянскай этнічнай супольнасці не падцвярджаюцца фактычным матэрыялам. Яны заснаваны на памылковым атаясамліванні этнічнай супольнасці і дзяржавы. Адзначаныя хібы ў аргументацыі старажытнарускай канцэпцыі ўзнікнення беларусаў не могуць служыць падставай для адмаўлення існавання ў мінулым старажытнай агульнаўсходнеславянскай этнічнай тэрыторыі, адмаўлення ад старажытнарускай канцэпцыі ўзнікнення Беларусі.

Заключэнне.

Наяўнасць некалькіх канцэпцый узнікнення беларусаў абумоўлена незвычайнай шматбаковасцю, складанасцю самога працэсу ўтварэння этнасу і спосабаў яго даследвання, разнастайнасцю крыніц, якія часта адрозніваюцца па сваёй сутнасці. Этнас уяўляе сабой складанае гісторыка-культурнае ўтварэнне. Этнас характарызуецца своеасаблівым комплексам культуры і мовы, а таксама этнічнай тэрыторыі.Этнас фарміруецца адначасова з этнічнай тэрыторыяй– адной з яго галоўных прыкмет.Асновай фарміравання этнасу, як і этнічнай тэрыторыі, з’яўляюцца этнічныя ўласцівасці культуры і мовы, самасвядомасці. Яго ўтварае, вылучае, адрозніве ад іншых этнасаў своеасаблівае спалучэнне элементаў матэрыяльнай, сацыяльнай, духоўнай культуры, гутарковай мовы, назвы. Менавіта своеасаблівае спалучэнне такіх элементаў у сукупнасці і ўтварае такі гісторыка-культурны фенамен, як этнас.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Спіс літаратуры:

 

 

1.„Гісторыя Беларускай ССР”, Мн., 1972.Т.1.

2. М.Я. Грынблат „Белорусы:Очерки происхождения и этнической истории”. Мн., 1968.

3.Нарысы гісторыі Беларусі; У 2ч. Мн.,1994 Ч.1.

4.Я.К. Новік „Гісторыя Беларусі”, Мн., 2003 Ч.1

5. „Беларусь на мяжы тысячагоддзяў”, Мн., 2000.

6.„Этническая история и фольклор”, М., 1977.

                                                                                                                                          

Категория: Статьи | Добавил: Aljaksandr (07.09.2008) | Автор: Аляксандр
Просмотров: 1545 | Рейтинг: 3.7/3 |
Всего комментариев: 351 2 3 4 »
0  
35 alva   (13.11.2009 03:55)
интересно: www.germanicvs.tk

0  
34 odun   (08.08.2009 09:24)
Вы не правы. Давайте обсудим. Пишите мне в PM.

0  
33 codoneemget   (26.07.2009 00:20)
Огромный респект!

0  
32 Автор   (30.06.2009 17:30)
У кого есть вопросы или предложения - пишите, будем рады сотрудничать!
aljaksandr@tut.ru

Нет, не плагиат. Честная работа...Впрочем, я не разрабатывал данную тему, а только искал концепции и делал выводы...
Что касаемо обновлений сайта, то будем стараться начиная с осени обновлять почаще и выложить что-нибудь интересное...
Всем спасибо!


0  
31 Нфсер   (28.03.2009 15:18)
вот это шок!

0  
30 Muroas   (24.03.2009 16:22)
Вы это серьезно?

0  
29 Американец   (24.03.2009 11:28)
Ха ха, бывает же такое!)

0  
28 Яд   (23.03.2009 15:49)
Небыло бы так смешно если бы не грустно

0  
27 Знаток   (22.03.2009 14:54)
Забавно, никогда бы не подумал

0  
26 Gpenar   (13.03.2009 17:09)
А что есть еще на подобную тему интересного?

1 2 3 4 »
Имя *:
Email:
Код *: